+375 (33) 6666 856 +375 (33) 6666 033 +375 (25) 6666 856
Вы здесь:

Мы продолжаем флешмоб с Oxagile

IT-кампаніі не застаюцца ў баку ад падтрымкі атрада «Анёл»

Супрацоўнікі Oxagile падтрымалі добрую ініцыятыву калегаў з Altoros і аказалі дапамогу пошукава-выратавальнаму атраду «Анёл». Такім чынам, Oxagile далучыўся да серыі музычных мерапрыемстваў, працягнутых такімі распрацоўшчыкамі праграмнага забеспячэння як Itransition, HQSoftware і Viber. 18 жніўня Oxagile зладзіла флэшмоб разам са знакамітым музыкам Лявонам Вольскім каля офіса кампаніі на праспекце Дзяржынскага.

«Мэта акцыі – прыцягнуць увагу да праблемы знікнення людзей і неабходнасці дапамагаць грамадзянскім ініцыятывам Беларусі, якія працуюць у гэтым кірунку,» – лічыць Святлана Дзеева, PR-менеджэр Oxagile. Хлопцы і дзяўчаты з Oxagile праспявалі песню «Тры чарапахі» і кінулі выклік Qulix Systems, Intellectsoft, а таксама ISsoft – тром іншым беларускім кампаніям.

Нам вельмі прыемна паведаміць, што Qulix Systems прынялі выклік добрай волі, і неўзабаве мы пабачым новае відэа ў падтрымку атрада.

Паспяшайцеся падтрымаць нас – далучайцеся да акцыі! http://angel-search.by/node/585

Усе вiдэа з флэшмобау https://vk.com/videos-40248319?section=album_1
#ПсоАнгел #4angel #flashmob4Angel #ФлешмобДляАнгелов

Видеогалерея: